У Кіеве з'явіцца помнік Уладзіміру Караткевічу

Конкурс на стварэнне помніка Ўладзіміру Караткевічу ў Кіеве падоўжаны да 1 сакавіка. Як паведамляе БЕЛТА, у галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся конкурс эскізных праектаў помніка Караткевічу. Помнік будзе ўсталяваны сёлета ў сталіцы Ўкраіны каля будынка беларускай амбасады. У конкурсе прынялі ўдзел 16 аўтараў, якія прадставілі 19 эскізных праектаў.

Пасля першага прагляду журы вызначыла два эскізныя праекты, якія працягнуць далей удзел у конкурсе.