У Кісляка канфіскавалі "палітычную літаратуру" і адпусцілі
Затрыманага сёння ў Брэсце праваабаронцу Рамана Кісляка адпусцілі з міліцыі без складання пратакола. Кісляк быў затрыманы ля будынкаў Брэсцкага гарвыканкама і аблвыканкама, дзе намагаўся распаўсюджваць спецыяльны выпуск бюлетэню "Не бойцеся!" Беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць".
Яго даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста, апыталі, канфіскавалі 12 экзэмпляраў бюлетэня, пасля чаго адпусцілі.
"Канфіскацыю друкаваных матэрыялаў супрацоўнікі міліцыі правялі без азнаямлення з іх зместам. Яны заявілі, што гэта — "палітычная літаратура", — адзначыў праваабаронца.
Кісляк мае намер абскарджваць парушэнне свайго права на свабодны распаўсюд інфармацыі, паведамляе БелаПАН.