У Кітаі нарадзілася парася з галавой малпы (Фота)

У Кітаі замест парася нарадзілася невядомая істота з галавой малпы. Яго заднія ногі ўдвая даўжэй за пярэднія, таму хадзіць парася не можа — толькі скакаць, паведамляе tut.by са спасылкай на Ananova.
Парася нарадзілася каля двух тыдняў таму. Невядома, што ў арганізме свінні магло прывесці да такога роду мутацыі. Выпадкі скрыжавання гэтай жывёлы з малпай навукоўцамі не фіксаваліся.