У кітайскім парку каня маскіруюць пад зебру

Супрацоўнікі батанічнага парка ў кітайскім горадзе Шэньян, намаляваўшы на звычайным кані чорныя палоскі, ператварылі яго ў экзатычную жывёліну, каб прыцягваць наведвальнікаў.
Паласатае стварэнне з начосаным белым хвастом і такой жа пышнай грывай шпацыруе па парку разам з суправаджэннем і фатаграфуецца з усімі жадаючымі за сімвалічны кошт у 30 кітайскіх фенаў. Падман нікога не абурае, хутчэй наадварот - сфатаграфавацца з паласатым канём стала папулярнай забавай.

Аб фактах падобнага махлярства, калі адну жывёліну выдаюць за іншую, стала вядома на мінулым тыдні. Тады паведамлялася аб выкрыцці міжнароднай злачыннай групы, якая прадавала праз інтэрнет авечак пад выглядам пудзеляў.


“РосБизнесКонсалдинг”.