У Клецкім раёне курэц-трэцякласнік спаліў 400 тон саломы
Міліцыя Клецкага раёна праводзіць праверку па факце пажару на тэрыторыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Налібокі-Нёман". Як паведамляе БелаПАН, 10 верасня ў 16.53 каля вёскі Карацк загарэліся тры сцірты саломы. У выніку пажару было знішчана каля 400 тон саломы на суму 12 млн рублёў. Выратаваць удалося 350 тон саломы на суму 10 млн 500 тыс. рублёў.
Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні васьмігадовага вучня 3-га класа, мясцовага жыхара.
Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні васьмігадовага вучня 3-га класа, мясцовага жыхара.