У Ковенскім тэхналагічным універсітэце знайшлі мінамёт
У панядзелак у студэнцкім гарадку Ковенскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Літва) зранку адбылася масавая эвакуацыя студэнтаў і работнікаў.
Як піша ru.delfi.lt, трывога была абвешчаная не таму, што нехта, як звычайна, "замініраваў" будынак па тэлефоне. Прычынай стала тое, што ў сутарэннях факультэта электронікі быў знойдзены мінамёт.
Пакуль невядома, ці знаходзіўся ён там даўно, ці яго нехта прынёс нядаўна.
Студэнты і работнікі эвакуяваныя з будынка, супрацоўнікі паліцыі перакрылі ўваход у будынак. Небяспечную знаходку павіны вывезці вайскоўцы.
Фота — kaunas.kasvyksta.lt