У Кракаве мужчына з сякерай накінуўся на турыстаў (відэа)

Тады 48-гадовы мужчына напаў на групу турыстаў, у яго руках была сякера. Спачатку зламысніка спрабаваў спыніць святар, пасля з'явілася ахова замка.

Зламыснік кінуўся ў сваю машыну і спрабаваў на ёй уцячы. Аднак з'явілася паліцыя, па колах аўтамабіля было зроблена некалькі стрэлаў. У выніку, мужчыну затрымалі, інфармуе gazeta.pl.