У Крупскім раёне адкрылі памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій
На могілках вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы Крупскага раёна Міншчыны 23 траўня адкрылі трохметровы драўляны шасціканцовы крыж нябеснай заступніцы Беларусі святой Ефрасінні Полацкай. Ён пастаўлены ў памяць пра 55 мясцовых жыхароў — ахвяраў сталінізму. На крыжы ўмацаваная металічная памятная шыльда са спісам бязвінна загубленых сялян. Спіс пачынецца імем і графічным малюнкам Юркі Моніча. З 1919 па 1924 год ён кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральным рэгіёне краіны, быў начальнікам штаба Першага партызанскага беларускага аддзела войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім узброеным паўстанні 1920 года. Моніч быў забіты супрацоўнікамі АДПУ ў Крупскім раёне 23 чэрвеня 1924 года.
Як паведамляе БелаПАН, у цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага знака ўдзельнічала каля 15 прадстаўнікоў грамадскасці, якія наведалі памятныя месцы жыцця і дзейнасці Юркі Моніча і яго сям'і.
Як паведамляе БелаПАН, у цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага знака ўдзельнічала каля 15 прадстаўнікоў грамадскасці, якія наведалі памятныя месцы жыцця і дзейнасці Юркі Моніча і яго сям'і.