У Крупскім раёне ва ўніверсаме абвалілася столь — ніхто не пацярпеў

Столь на плошчы каля 20 квадратных метраў абвалілася ва ўніверсаме ў пасёлку Халапенічы Крупскага раёна.
Па словах ратавальнікаў, падвясны сайдынг і частка драўлянага перакрыцця аваліліся ў памяшканні ўніверсама змяшаных тавараў на другім паверсе двухпавярховага будынка.

Сама крама была пабудаваная ў 1958 годзе і належыць Крупскаму раённаму спажывецкаму таварыству. Папярэдняя прычына здарэння — страта апорнай здольнасці перакрыццяў. У выніку абвальвання ніхто не пацярпеў. Цяпер падлічваецца нанесеная шкода, паведамляе БЕЛТА.