У Курапатах адбылося традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму
Ва ўрочышча Курапаты пад Мінскам 29 верасня адбылося традыцыйнае памінанне ахвяр сталінізму. Яно ладзіцца 29-га дня кожнага месяца. У акцыі прынялі ўдзел каля 20 удзельнікаў памінання — моладзевыя актывісты і прадпрымальнікі, былыя вязні ГУЛАГу і сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Яны паклалі кветкі да мемарыяльных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакут, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць бязвінна загубленых людзей, выканалі духоўны гімн "Магутны Божа".
Уладзімір Раманоўскі, які нарадзіўся ў ГУЛАГу, адзначыў, што ў гады сталінізму існавала такая распаўсюджаная форма пакарання, як параза ў правах. Вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў ён параўнаў з такім пакараннем.
За памінаннем назіралі прадстаўнікі сілавых структур.
БелаПАН