У Курапатах узвялі знак у памяць аб ахвярах сталінізму

Ва ўрочышчы Курапаты, на ўскраіне Мінска, узведзены знак у памяць аб ахвярах сталінізму. Пра гэта паведаміў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў.
Паводле яго слоў, мемарыяльным знакам стаў былы закладны камень. Тэкст на яго металічнай закладной пліце, якая знікла восенню 2005 года і была адноўлена грамадскасцю вясной гэтага года, абвяшчае, што ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў БССР ад 18 студзеня 1989 года ў гэтым лясным масіве будзе ўзведзены помнік ахвярам рэпрэсій 1937—1941 гадоў.

БелаПАН