У кватэру да Атрошчанкава спрабавалі ўварвацца міліцыянты
Як стала вядома Еўрарадыё, прыкладна а 7-й гадзіне раніцы міліцыянты сталі ламіцца ў кватэру Аляксандра Атрошчанкава і Дар'і Корсак. Нагадаем, што Атрошчанкаў - прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Як паведаміў Атрошчанкаў у жывым эфіры Еўрарадыё, пакуль што невядомыя спынілі спробы трапіць да яго ў кватэру.