У Латвіі абвясцілі папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў

У Латвіі, дзе 2 кастрычніка прайшлі чарговыя парламенцкія выбары, падлічылі галасы з 90% выбарчых участкаў, паведамляе БЕЛТА. Згодна з папярэднімі звесткамі, лідзіруе праўрадавы правацэнтрысцкі блок “Адзінства”, які атрымаў прыкладна 31% галасоў. Адным з лідэраў блоку з’яўляецца цяперашні прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс. На другім месцы апазіцыйная партыя “Цэнтр згоды”, якую збольшага падтрымлівае рускамоўнае насельніцтва — 24% галасоў. На трэцім месцы — “Саюз зялёных і сялянаў”, у іх прыкладна 21%.

На выбары прыйшло каля 62% чалавек, што мелі права голасу. Гэта крыху болей, чым на выбары ў сейм дзевятага склікання, якія былі ў 2006 годзе.