У Лельчыцах затрымалі міліцыянта-гвалтаўніка
У Лельчыцах па падазрэнні ў згвалтаванні непаўналетняй затрыманы супрацоўнік аднаго з раённых аддзелаў дэпартамента аховы МУС. Як паведаміў БелаПАН, злачынства адбылося 18 студзеня. Мужчына ўначы у кінутай пабудове старой царквы ў Лельчыцах і склепе дома згвалтаваў 15-гадовую дзяўчыну. Злачынец збіў яе, зламаў пераноссе, у дзяўчыны было абмаражэнне ступняў.
Следства выявіла, што злачынства здзейсніў 25-гадовы міліцыянт аднаго з раённых аддзелаў Гомельскай вобласці. 10 лютага ён быў затрыманы. Яму выставілі абвінавачванне, міліцыянт прызнаўся ў злачынстве. Генатыпаскапічная экспертыза таксама пацвердзіла датычнасць мужчыны да злачынства.
Дарэчы, падчас следства выявілася, што гэты ж міліцыянт згвалтаваў яшчэ адну жанчыну ў 2007 годзе ў Мінскай вобласці. Пацярпелая таксама яго апазнала.