У лесе пад Заслаўем шосты дзень шукаюць пенсіянерку
Шосты дзень працягваюцца пошукі пенсіянеркі ў лесе пад Заслаўем. У панядзелак раніцай яна пайшла па грыбы і ад таго часу яе ніхто не бачыў. На дапамогу сваякам і міліцыі прыцягнутыя салдаты. Пошук працягваецца і ўначы, з дапамогай сабак і спецтэхнікі. Аднак ніякіх слядоў знойдзена не было, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Учора колькасць людзей, якія ўдзельнічаюць у пошуках, была павялічаная ўдвая. Выратавальнікі разумеюць, што кожны дзень знаходжання старой жанчыны ў лесе змяншае шансы на паспяховае заканчэнне аперацыі. Для пошукаў 80-гадовай бабулі будзе прыцягнуты верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.