У Лідскім раёне разбіўся вясельны лімузін, у аварыі загінулі 3 чалавекі
Васьміметровы лімузін, які вяртаўся з вяселля ў Лідскім раёне, нечакана выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца “аўдзі” своечасова заўважыў, што на яго едзе вялізны “лінкольн” і паспеў збочыць. А вось наступнай машыне, якая ехала за “аўдзі”, не пашанцавала.
Кіроўца і яго сямігадовая дачка сканалі. У лімузіне таксама загінуў кіроўца, а трое пасажыраў трапілі ў лякарню. Пакуль невядома, што стала прычынай трагедыі. Разглядаюцца версіі ад тэхнічнай няспраўнасці да кіравання ў нецвярозым стане.
У ДАІ Гродзенскай вобласці высветлілася, што кіроўца лімузіна 34 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 7 разоў — за перавышэнне хуткасці.
“Рэспубліка”