У Лідзе абрынуўся балкон у інтэрнаце (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Лідзе ў першай палове дня 13 жніўня — у інтэрнаце па вуліцы Прытыцкага абрынуўся балкон на трэцім паверсе. Жыхар кватэры, 30-гадовы непрацоўны мужчына, у момант здарэння быў у пакоі і не пацярпеў.

Іншых пацярпелых таксама не было: работнікі прадпрыемства, якому належыць інтэрнат, якраз праводзілі фасадныя аддзелачныя працы і тэрыторыя была агароджаная.

Цяпер ідзе праверка нясучых канструкцыяў усіх балконаў гэтага будынка. Да вынясення заключэння камісіі жыхарам інтэрната забаранілі карыстацца балконамі, перадае прэс-служба МНС.