У Лідзе гарэў інтэрнат, эвакуявалі 30 чалавек (фота, відэа)

Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося на другім паверсе інтэрната Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва. З гэтага і іншых паверхаў былі эвакуяваныя дзясяткі людзей, сярод іх былі 11 дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.



У пакоі, які гарэў, нікога не было. Агонь знішчыў тэлевізар, ДВД-плэер, шафу. Сярод людзей пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне тэлевізара, які знаходзіўся ў рэжыме "чакання".
 

Фота — mchs.gov.by