У Лідзе кіроўца аўтобуса памёр падчас руху ад сардэчнага прыступу

У Лідзе ў кіроўцы аўтобуса, які рухаўся па маршруце №1, проста падчас руху здарыўся сардэчны прыступ, паведамляе Блог Гродна s13. Здарэнне адбылося 19 сакавіка. Пры ўездзе ў невялікі тунэль (адна паласа руху) пад чыгуначным мастом каля гарадской ДАІ аўтобус урэзаўся ў грузавік. Пацярпелых сярод пасажыраў няма. Кіроўца аўтобуса сканаў на месцы.

Дарэчы, перад выездам на маршрут усе кіроўцы праходзяць медабследаванне.