У Лідзе пажылыя муж і жонка памерлі разам
Старыя былі знойдзеныя мёртвымі ў сябе дома без прыкмет гвалтоўнай смерці.
Міліцыю выклікалі суседзі, якія занепакоіліся тым, што муж з жонкай парцяглы час не паказваюцца на людзях. Як растлумачылі ў РАУС, дзверы кватэры былі зачыненыя знутры. Цяпер на месцы працуюць спецыялісты, высвятляюцца абставіны і прычыны смерці. Праваахоўнікі пакуль не бачаць у здарэнні крымінальнага падтэксту, хутчэй за ўсё, муж і жонка памерлі або ў адзін дзень, або адзін за адным. Яны абодва былі старэйшыя за 70 гадоў, паведамляе БелТА.