У лістападзе выйдзе альбом нявыдадзеных песень Джэксана

У лістападзе 2010 года кампанія Sony Music плануе выдаць альбом, куды ўвойдуць 9 раней не выдадзеных песень Майкла Джэксана, паведамляе The Rolling Stone. Кажуць, што на цвёрдых дысках музыкі засталося калі 100 невядомых песень. Некаторыя з іх былі запісаныя з папулярнымі выканаўцамі, такімі як Эйкан, Will.i.am і Ne-Yo.

Складанка стане першай з 10 дыскаў, якія Sony Music плануе выдаць у бліжэйшыя 7 гадоў. Нагадаем, што кампанія падпісала адпаведную дамову са спадчыннікамі Джэксана ў сакавіку 2010 года. Кошт здзелкі склаў 250 мільёнаў долараў.

Назва рэлізу пакуль не паведамляецца.

Фота: svaboda.org

Паводле www.lenta.ru