У Літве аднавілі расследаванне гібелі ў Беларусі Вітаўтаса Пацюнаса

Віленскі суд абавязаў Генпракуратуру Літвы аднавіць расследаванне крымінальнай справы аб гібелі супрацоўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Вітаўтаса Пацюнаса. Нагадаем, дарадца генеральнага консульства Літвы ў Гродне загінуў у жніўні 2006 года ў Беларусі пры нявысветленых абставінах. Пацюнас выпаў з акна на дзевятым паверсе брэсцкай гасцініцы.

У снежні 2006 года Генеральная пракуратура Літвы спыніла дасудовае расследаванне, паколькі было ўстаноўлена, што "смерць Пацюнаса наступіла не з-за злачынных дзеянняў іншых асобаў, а з-за няшчаснага выпадку".

Удава загінулага афіцэра дзяржбяспекі не пагадзілася з гэтымі высновамі і некалькі месяцаў назад звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай аднавіць расследаванне, аднак атрымала адмоўны адказ.

Яна і яе адвакат сцвярджаюць аб наяўнасці дадзеных аб тым, што супрацоўнік ДГБ быў забіты.

“Інтэрфакс”