У Ліверпулі абакралі выставу ў гонар Джорджа Харысана
Арганізатары выставы ў гонар гітарыста The Beatles Джорджа Харысана вырашылі закрыць яе пасля крадзяжу.
Невядомы злодзей спакусіўся на адзін з самых каштоўных экспанатаў — рарытэтны фотаздымак Харысана, падпісаны самім бітлом. Фота ацэньваецца ў 1600 долараў.
Як перадае партал ContactMusic, на выставе пад назвай "Для Джорджа", што працавала з пачатку жніўня ў Ліверпулі, дэманстраваліся разнастайныя рэчы, звязаныя з жыццём і творчасцю музыкі. За час працы экспазіцыі яе паспелі наведаць дзесяць тысяч чалавек.