У Лондане пабіліся паліцыянты і рэйверы (фота)

У Лондане пабіліся паліцыянты і рэйверы (фота)

У Лондане адбыліся сутычкі групы моладзі з паліцыяй. У паліцыянтаў ляцелі бутэлькі, крэслы і, як мяркуецца, кактэйлі Молатава.

Паводле звестак BBC, сутычкі адбыліся пасля таго, як паліцыя прыехала ў лонданскі раён Ламбет, каб спыніць падпольную рэйв-вечарынку, якая праходзіла там. Мерапрыемства было прымеркаванае да Хэлаўіна. У фэйсбуку каля 13 тысяч чалавек выказалі намер наведаць яе.

Цалкам спыніць мерапрыемства паліцыянтам удалося толькі да 7-й гадзіны раніцы паводле лонданскага часу.

Медыкі аказалі дапамогу чатыром паліцыянтам, якія атрымалі траўмы. Некалькі чалавек былі арыштаваныя. Прадстаўнік Скотланд-Ярда заявіў, што моладзь не толькі напала на паліцыянтаў, але і пашкодзіла аўтамабілі, якія знаходзіліся там.

Відавочцы здарэння назвалі начныя падзеі "поўным хаосам".

Фота: РА

У Лондане пабіліся паліцыянты і рэйверы (фота)