У Лябедзькі збіраюцца апісаць маёмасць
Суд Кастрычніцкага раёна Мінску пастанавіў аштрафаваць Анатоля Лябедзьку на 875 тысяч рублёў за ўдзел у акцыі памяці выкрадзеных і забітых у Беларусі палітыкаў і журналістаў, піша сайт АГП.
Судовыя выканаўцы маюць намер апісаць маёмасць кіраўніка АГП. Сп.Лябедзька лічыць рашэнне "незаконным і палітычна матываваным".
Анатоль Лябедзька кажа: "Улады спрабуюць накласці забарону на тэму выкрадзеных і забітых апанентаў. Вы не можаце нават прыйсці да дома, дзе жыў Юры Захаранка, і пакласці там кветкі. Гэта па паняццях "суда" ёсць правапарушэнне. Абсурд! Мяне можна вымусіць плаціць незаконныя штрафы, але нельга прымусіць адмовіцца ад мэты, каб выканаўцы, арганізатары і замоўцы выкрадання і забойства Юр'я Захаранкі і Віктара Ганчара сядзелі на лаве падсудных у сапраўды незалежным судзе".