У Ляхавіцкім раёне міліцыянт пераследаваў браканьераў уплаў

Увечары 10 чэрвеня ў міліцыю затэлефанавалі дачнікі вёскі Чвыры і паведамілі, што на рацэ Шчара трое мужчын сеткай ловяць рыбу. Ляхавіцкія міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, заўважылі траіх мужчын, якія ішлі ўздоўж берагі ракі з сеткамі. На патрабаванне спыніцца браканьеры пабеглі да ракі і пераплылі на іншы бераг, дзе схаваліся ў хмызняку.

Старшы оперупаўнаважаны Алег Урбановіч кінуўся ў ваду і паплыў за імі ў поўным міліцэйскім абмундзіраванні. Як адзначае "Intex-press", браканьераў удалося затрымаць.