У Ляхавіцкім раёне зноў ёсць выпадкі атручэння сурагатным алкаголем
Некалькі чалавек з Ляхавіцкага раёна былі шпіталізаваныя
на працягу трох дзён у сувязі з атручэннем сурагатным алкаголем.
Падрабязней у матэрыяле нашага карэспандэнта Алеся Літоўчыка: “67-гадовы мужчына з вёскі Шчэрбава быў дастаўлены ў лякарню з дыягназам “атручэнне сурагатамі алкаголю”. Пацыент быў пераахалоджаны і знаходзіўся ў непрытомным стане.
27-гадовы жыхар з вёскі Навасёлкі патрапіў у шпіталь з такім самым дыягназам. У прыёмны пакой былі дастаўлены таксама два маладзёны з вёскі Задвор’е.
Абодва былі п’яныя, а адзін з іх яшчэ і са страсеннем мазгоў. Усе факты правяраюцца супрацоўнікамі Ляхавіцкага РАУС”.