У лютым беларусы змогуць убачыць зацьменне месяца
Адразу два зацьменнi — сонечнае i месяцавае — чакаюцца ў лютым. Але, як паведамiлi ў Абсерваторыi БДУ, беларусам пашчасцiць убачыць толькi месяцавае — 21 лютага. Кольцападобнае сонечнае зацьменне пачнецца 7 лютага ў 3 гадзiны 38 хвiлiн i закончыцца ў 6 гадзiн 27 хвiлiн.
Паназiраць гэту прыгожую астранамiчную з’яву можна на паўднёвым усходзе Аўстралii, у Новай Зеландыi, Антарктыдзе i на паўднёвым захадзе Цiхага акiяна. У такi час Месяц закрывае сонечны дыск не поўнасцю, а пакiдае тонкi "вогненны" абадок.
А вось прыватнае месяцавае зацьменне пачнецца ў 3 гадзiны 43 хвiлiны 21 лютага, у 5 гадзiн 4 хвiлiны наступiць поўнае зацьменне, якое дасягне свайго пiку ў 5 гадзiн 26 хвiлiн i закончыцца ў 7 гадзiн 9 хвiлiн.
Зацьменне найлепш будзе бачна ў Амерыцы, Заходняй Афрыцы, на паўднёвым захадзе Азii i Еўропе. Немагчыма яго будзе назiраць ва Усходняй Азii i ў Аўстралii. Працягласць поўнай фазы — каля 51 хвiлiны.
“Звязда”