У лютым у Беларусь вернуцца 30-градусныя маразы

Сіноптыкі не абяцаюць ранняй вясны сёлета ў Беларусі. Яны папярэджваюць, што тэмпература ў лютым можа панізіцца да мінус 30 градусаў. Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў паведаміў "Інтэрфаксу", што бліжэй да канца 1-й дэкады лютага чакаецца ўзмацненне маразоў да 12-17 градусаў у начны час. Самая халодная ноч у лютым абяцае быць да 20-27 градусаў марозу, чакаецца, што ў адну з начэй у першай палове лютага можа быць да мінус 30 градусаў.

Ён адзначыў, што ўдзень будзе, вядома, цяплей - ад 5 да 13 градусаў марозу ў залежнасці ад рэгіёна.