У Магілёўскім КДБ цікавяцца журналістам "Бобруйского курьера"
Раніцай 11 студзеня ў Магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне "на размову" выклікалі журналіста "Бобруйского курьера" Яўгена Васьковіча, перадае "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Відавочна, супрацоўнікам КДБ было вядома, што журналіст зараз знаходзіцца на справах вучобы ў Магілёве, а не ў Бабруйску, дзе звычайна жыве і працуе. Яўген пагадзіўся прыйсці на сустрэчу, паведаміўшы пра гэта калегам па газеце, і зараз знаходзіцца ў КДБ.
Нагадаем, што Васьковіч быў затрыманы на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Быў асуджаны на 12 сутак, якія правёў у ізалятары на Акрэсціна. На волю ён выйшаў 31 снежня.
Нагадаем, што Васьковіч быў затрыманы на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Быў асуджаны на 12 сутак, якія правёў у ізалятары на Акрэсціна. На волю ён выйшаў 31 снежня.