У Магілёве на пажары выратавалі інваліда

У Магілёве на пажары супрацоўнікі МНС выратавалі гаспадара кватэры-інваліда. Узгаранне пачалося ўвечары 15 снежня ў кватэры на першым паверсе шматпавярховіка па вуліцы Вавілава. Суседзі распавялі выратавальнікам, што гаспадар — інвалід. Яго знайшлі на падлозе ў задымленай кватэры. З апёкамі і атручваннем мужчыну шпіталізавалі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць падчас курэння, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС