У Магілёве п'яны пасажыр збіў кандуктарку аўтобуса

Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, 46-гадовы магілёвец накінуўся ў салоне аўтобуса на 44-гадовую жанчыну, якая праходзіла каля яго. Ён ударыў яе кулаком у твар. Калі жанчына ўпала, хуліган працягваў яе збіваць, а пасажыры ніяк не маглі яго супакоіць.



Кіроўца спыніў аўтобус і выклікаў міліцыю. Хуліган паспрабаваў збегчы, але адзін з пасажыраў яго затрымаў і не дазволіў сыйсці да прыезду супрацоўнікаў АМАПу.



Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Зламысніку пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх працаў да трох гадоў пазбаўлення волі.