У Магілёве ў Дняпры знайшлі халеру

Па выніках лабараторных даследаванняў у вадзе Дняпра выяўленая таксігенная культура ўзбуджальніка халеры. Яна можа выяўляцца ў адкрытых вадаёмах у выніку значнага падагравання вады пасля спякотных дзён, піша газета "Магілёўскія ведамасці". У сувязі з патэнцыйнай небяспекай эіпдэміі санслужба Магілёва забараніла купацца ў Дняпры. Таксама забаронена карыстацца рачной вадой для гаспадарчых патрэб у рысе горада, асабліва ў раёне пляжнай зоны.