У Магiлёве з’явіцца аквапарк

Аддзел па спорту i турызму Магiлёўскага гарвыканкама шукае iнвестараў для рэалiзацыi маштабнага праекта — культурна-аздараўленчага комплексу “Аквапарк”. У будучым комплексе будуць не толькi басейны i розныя водныя атракцыёны, але i адкрыты лядовы каток, тэнiсныя корты, зала для бiльярду, фiтнэс-цэнтр, рэстарацыя, кафэ, бар i шмат iншага.

Пабудова комплексу, паводле разлiкаў, будзе каштаваць 8,5 мiльёна еўра, а акупiцца праект за 4—5 гадоў.

На будаўнiцтва адводзiцца толькi паўтара года.
Гарадскiя ўлады запрапануюць iнвестарам на выбар некалькi пляцовак: напрыклад, каля

Палаца культуры i тэхнiкi “Хiмвалакно” непадалёк ад цэнтра Магiлёва, а таксама ў пасёлку Буйнiчы, дзе паспяхова працуюць заасад i забаўляльны комплекс “Беларуская вёска”. Аквапарк зойме плошчу ў амаль 12 тысяч квадратных метраў.

Мяркуецца, што аквапарк, якi будзе працаваць круглы год, не толькi падорыць цудоўны адпачынак магiляўчанам, але i прыцягне ў рэгiён турыстаў.

“Звязда”