У Македоніі сёння праходзяць парламенцкія выбары

У Македоніі 1 чэрвеня пачаліся пазачарговыя выбары ў парламент краіны. Асноўная барацьба разгорнецца паміж партыяй VMRO-DPMNE ("Усемакедонскі рэвалюцыйны рух") дзеючага прэм'ер-міністра краіны Нікалы Груеўскага і апазіцыйнай партыяй "Сацыял-дэмакратычны саюз", якую ўзначальвае Радміла Секерынская.
Нагадаем, парламент Македоніі прыняў рашэнне аб самароспуску ў красавіку 2008 года, пасля таго як Грэцыя заблакавала ўступленне краіны ў NATO. Грэцыя настойвае на пераназванні Македоніі, бо назва гэтай краіны, якая выйшла са складу Югаславіі ў пачатку 1990-х, супадае з назвай аднаго з паўночных грэчаскіх рэгіёнаў.

Lenta.ru