У Маладэчанскім раёне праходзіць свята, прысвечанае Максіму Багдановічу

Свята песні і паэзіі “Ракуцёўскае лета-2007” праходзіць сёння ў Маладэчанскім раёне Мінскай вобласці. Яно сабрала ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прыхільнікаў творчасці паэта з усёй краіны. Таксама прыехалі госці з Расіі і Украіны.

На святочнай пляцоўцы выступяць ансамблі народнай творчасці з Маладэчна і Маладэчанскага раёна, паэты, пісьменнікі. Усіх гасцей мерапрыемства чакае сюрпрыз — адкрыццё мемарыяльнай часткі экспазіцыі ў абноўленым доме, дзе Максім Багдановіч жыў летам 1911 года.

БЕЛТА