У Маладзечне бацька пырнуў нажом 19-гадовую дачку

У Маладзечне падчас сваркі бацька абражаў сваю 19-гадовую дачку, пасля пачаў яе біць і пырнуў нажом. Здарэнне адбылося ў суботу, 11 ліпеня. Як піша "Рэгіянальная газета", дзяўчына разам з маці кінуліся да суседзяў. Тыя выклікалі “хуткую”.

Пакуль медыкі аказвалі першую дапамогу пацярпелай, малады кіроўца службовага аўтамабіля пабачыў на лесвіцы зламысніка і затрымаў яго. Ён утрымліваў мужчыну да таго часу, пакуль не прыехалі міліцыянеры.

Праваахоўнікі падзякавалі кіроўцу за праяўленую смеласць.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia