У Маларыце выхаванцы дзіцячых садкоў бегалі на 300 метраў
Больш як тысяча чалавек узяла ўдзел у 27-м міжнародным марафоне, які прайшоў у Маларыце. Гэта былі аматары бегу і прафесійныя спартсмены з Беларусі, Украіны і Расіі.
Як паведамляе БелаПАН, у праграме мерапрыемства былі нават забегі на 300 метраў для выхаванцаў дзіцячых садкоў і на 2.000 метраў для 80-гадовых і старэйшых. Міжнародны марафон у Маларыце традыцыйна праводзіцца падчас святкавання Дня горада.