У Маларыцкім раёне затрымалі калону машын з кантрабандай

Кантрабандыстаў з грузам ялавіччыны затрымалі ў Маларыцкім раёне. На трох мікрааўтобусах з Украіны нелегальна перавозілася сем тон ялавіччыны.  Аднак у чатырох кіламетрах ад мяжы калону спынілі беларускія праваахоўнікі. Былі затрыманыя трое грамадзян Украіны, якія кіравалі аўтамабілямі.

Кошт кантрабанднага груза ацэньваецца ў 45 мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што яго мусілі даставіць для рэалізацыі ў Мінск, інфармуе БелаПАН