У Маларыцкім раёне знішчана 870 кілаграмаў маку

12 чэрвеня ў Маларыцкім раёне было знішчана 870 кг маку. Як паведамляе БелаПАН, мак быў выяўлены супрацоўнікамі міліцыі на поле, якое належыць сельгаспрадпрыемству "Макраны", недалёка ад вёскі Палікі. У гэты жа дзень у Драгічынскім раёне супрацоўнікі групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі разам з участковым інспектарам міліцыі Драгічынскага РАУС на прысядзібным участку 35-гадовай непрацуючай жыхаркі вёскі Вулька-Папінская выявілі пасевы канопляў. Усе 40 кг сабранага "ўраджаю" знішчаныя. На жанчыну склалі пратакол па артыкуле 16.1 КаАП (пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя або псіхатропныя рэчывы).