У Малдове праходзіць фестываль беларусаў “Беларусь – мая Радзіма”

У Малдове пачаўся другі фестываль беларусаў Малдовы “Беларусь – мая Радзіма”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства.  Ён уключае ў сябе правядзенне выставаў, кірмаша. Адбудзецца прэзентацыя кнігі “Лепшыя ўзоры кнігадруку Беларусі” і фотавыстава “Сучасная Беларусь”. У Кішынёве, Новых Аненах, Кагуле і Камраце праходзяць канцэрты з удзелам мастьацкіх калектываў з Беларусі.

Фестываль завяршыцца 23 верасня. 

http://www.regions.ru