У Малдове скончылася панаванне камуністаў

Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў законнай пастанову парламента пра абранне лідэра Ліберальнай партыі Міхая Гімпу старшынём парламенту. Галасы суддзяў падзяліліся пароўну: тры на тры, а пры такой умове Гімпу застаецца старшынём парламента, і пасля афіцыйнай адстаўкі прэзідэнта Ўладзіміра Вароніна будзе выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы. Ён зможа, у прыватнасці, рэкамендаваць кандыдата на пост прэм'ер-міністра, паведамляе Delfi.

Камуністы, што былі на працягу апошніх гадоў у Малдавіі кіруючай партыяй, страцілі большасць у парламенце — цяпер у іх 48 мандатаў з 101.