У Маскве беларускіх хлопцаў аштрафуюць за лаянку ў грамадскім месцы

Некалькі маладых беларусаў будуць аштрафаваныя маскоўскім судом за лаянку ў грамадскім месцы. Яны былі затрыманыя 21 студзеня ў раёне Разанскага праспекту. Разам з імі міліцыянты даставілі ў пастарунак групу армян, азербайджанцаў, грузін.

Паводле некаторых звестак, планавалася бойка паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, і ёй перашкодзіла толькі з’яўленне праваахоўнікаў. Аднак маскоўская міліцыя заяўляе, што затрыманне ніяк не звязана з міжнацыянальнымі канфліктамі, паведамляе Лента.ру.