У Маскве на Памесным саборы сёння выбяруць патрыярха РПЦ

Імя новага патрыярха Рускай Праваслаўнай Царквы назаве сёння Памесны сабор РПЦ, які сабраўся ў Маскве. У ім удзельнічае больш за 700 чалавек, якія прадстаўляюць 64 краіны свету. Ад Беларусі на сабор дэлегаваныя 46 чалавек, сярод якіх як святары, так і звычайныя вернікі. Нагадаем, на пасаду патрыярха прэтэндуюць тры кандыдаты, абраныя 25 студзеня на Архіерэйскім саборы РПЦ: мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл (у яго было 97 галасоў), мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент (32 галасы) і кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (16 галасоў).

Для перамогі кандыдат мусіць атрымаць 50% галасоў плюс 1 голас. Сабор мае права ўнесці на разгляд і свае кандыдатуры.