У Маскве пачаўся суд па "справе беларусаў"
Сёння ў Маскве пачаўся суд па "справе беларусаў".
У сакавіку Сяргея Лагуна і Аляксея Чачурына затрымалі расійскія праваахоўнікі. Падставай для гэтага стала так званая кантрольная закупка.
Супрацоўнікі наркапаліцыі ад імя гаспадара маскоўскай аптэкі праз інтэрнет звязаліся з беларусамі і прапанавалі ім прывезці лекі ад кашлю. Грошы яны паабяцалі аддаць на маскоўскім вакзале. Таблеткі ад кашлю “Тусал”, якія выпускаюцца ў Польшчы, у Беларусі знаходзяцца ў вольным продажы.
У Расіі ж рэчыва дэкстраметарфан гідрабрамід, якое ўваходзіць у склад таблетак, прызнанае псіхатропным. Беларусам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Сваякі арыштаваных накіравалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны просяць аднавіць парушаную, на іх думку, законнасць.
Паведамляе “Новая газета”