У Маскве памерла спявачка Валянціна Талкунова

Вядомая спявачка Валянціна Талкунова сканала ў маскоўскай Боткінскай лякарні на 64-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміў "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў маскоўскіх медыцынскіх колах. Прычынай смерці, паводле папярэдніх звестак, стала сардэчная недастатковасць. Талкунова ў савецкія гады была выканаўцай шматлікіх папулярных песень.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, спявачцы стала кепска некалькі тыдняў таму ў Магілёве падчас гастрольнага тура. Талкунова была шпіталізаваная ў магілёўскую лякарню, адтуль адправілася лекавацца ў Маскву.