У Маскве працягваюцца кансультацыі па вяртанні беларускага малака
Расійскія і беларускія эксперты 11 чэрвеня ў Маскве працягваць кансультацыі па пытаннях малочнай прадукцыі з Беларусі, забароненай да ўвозу ў Расію. Кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка паведаміў "Інтэрфаксу", што ў кансультацыях бяруць удзел упаўнаважаныя эксперты дзвюх краін. Па ягоных словах, цяпер пакуль што цяжка рабіць прагноз накот таго, калі беларускае малако можа вярнуцца на расійскі рынак.
Нагадаем, што 6 чэрвеня Расія ўвяла забарону на ўвоз і 600 найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі. 9 чэрвеня расійская санітарная служба забараніла яшчэ каля 600 найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі.
Па сведчанні Генадзя Анішчанкі, цяпер засталося каля 58 санітарна-эпідэміялагічных дазволаў на малочную прадукцыю з Беларусі, якія адпавядаюць мінімальнай планцы патрабаванняў.