У Маскве развітваюцца з Валерыяй Навадворскай

Як перадае interfax.by, каля Сахараўскага цэнтра, дзе праходзіць грамадзянская паніхіда, стаіць доўгая чарга людзей з кветкамі.

Сярод тых, хто прыйшоў праводзіць у апошні шлях урадэжнку беларускіх Баранавічаў — галоўны рэдактар ​​радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў, кіраўнік Савета пры прэзідэнце па правах чалавека Міхаіл Фядотаў і сябра Савета Ірына Хакамада, пісьменнік Віктар Шэндаровіч, лідар руху "За правы чалавека" Леў Панамароў, былы дзяржаўны сакратар Расіі Генадзь Бурбуліс, грамадскі дзеяч Надзея Талаконнікава ды іншыя.

Падчас цырымоніі развітання журналістка Яўгенія Альбац згадала пра няпросты лёс Навадворскай, у якім былі два гады псіхушак, два арышты ў Лефортаве, 17 адміністрацыйных арыштаў.

А 15-й гадзіне паводле маскоўскага часу адбудзецца адпяванне, а пасля — крэмацыя. Прах Навадворскай пазней будзе пахаваны на Данскіх могілках Масквы.

Фота — 365news.biz