У Маскве з'явіцца Мінскі дворык з беларускай "насцянанкай" (фота)

У чэрвені ў адным з раёнаў Масквы з'явіцца Мінскі дворык. Яго афармленнем займаецца каманда мастакоў па роспісе сцен Zadelo.

Камандзе вылучылі 640 квадратных метраў для творчасці. На сценах ужо з'явіўся нацыянальны беларускі арнамент, выцінанка і "насцянанка" — новы від беларускага мастацтва распрацаваны і прыдуманы мастакамі з каманды Zadelo. Увесь працэс працы мастакі апісваюць у сацсетках.