У матчы Кубка Дэвіса максім Мірны згуляе толькі ў пары

9 ліпеня Андрэй Васілеўскі згуляе супраць Ціма дэ Бекера, а Ўладзімір Ігнацік пазмагаецца з Робінам Хаасэ. У суботу на корт выйдзе Максім Мірны, які ў пары з Аляксандрам Бурым сустрэнецца з Джэсам Гута Галунгам і Ігорам Сэйслінгам. Завершыцца матч у нядзелю паядынкамі Ігнацік — дэ Бэкер і Васліеўскі — Хаасэ. Нагадаем, у сустрэчы з галандцамі нашыя тэнісісты будуць адстойваць прапіску ў першай Еўра-афрыканскай групе. У выпадку перамогі беларусы выйдуць у другі раўнд, дзе сустрэнуцца са зборнай Славакіі. Адзначым, што ўсе гульні пройдуць у мінскім Палацы тэніса, а ўваход будзе вольным.